Выбары-2024: карэспандэнты АТН наведалі Плешчаніцкі участак № 23

22 февраля 2024

Датэрміновае галасаванне працягваецца ў Беларусі: 22 лютага - трэці дзень. Толькі ў Мінскай вобласці працуюць звыш 850 участкаў. Бюлетэні запоўнілі ўжо больш за 14,5 % выбаршчыкаў. Аддаць свой голас за кандыдатаў у дэпутаты можна з 12:00 да 19:00, камісіі працуюць без перапынку.

Шматлюдна сёння і на Плешчаніцкім участку № 23. Сярод прысутных - як "вопытныя выбаршчыкі" (напрыклад, шматдзетныя бацькі і людзі паважанага ўзросту). Ёсць таксама моладзь, якая галасуе ўпершыню.

25 лютага - асноўны дзень галасавання. Камісіі будуць працаваць з васьмі раніцы да 20:00. Акрамя таго, прыняць удзел у электаральнай кампаніі можна і дома. Скарыстацца такім фарматам змогуць тыя, хто па стане здароўя або іншых прычынах не можа наведаць ўчастак. Спецыяльныя спісы фарміруюць да 18:00 нядзелі.


Тэгі:

#Выборы 2024