Выбіраем дату Дня народнага адзінства разам. Прагаласаваць можна на сайце Усебеларускага народнага сходу

26 февраля 2021

Беларусы могуць прыняць актыўны ўдзел у апытанні, якое дапаможа вызначыцца. Прагаласаваць за дату новага дзяржаўнага свята можна на сайце Усебеларускага народнага сходу.

Там стартавала апытанне. На выбар два варыянты. 17 верасня - тады ў 1939 годзе пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, у выніку якога адбылося аб'яднанне Заходняй Беларусі і БССР. Або ж 14 лістапада - у гэты дзень таксама ў 1939-м на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР быў падпісаны Закон аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Прапановы адзначаць гэтае свята прагучалі на Усебеларускім народным сходзе. Ідэю падтрымаў кіраўнік дзяржавы і даручыў ураду і Адміністрацыі Прэзідэнта прапрацаваць заснаванне ў Беларусі Дня народнага адзінства.