Другі радзільны дом Мінска рыхтуецца да планавага прыёму пацыентаў

18 января 2021
Другі радзільны дом Мінска вяртаецца да звыклага жыцця. 

Плануецца, што ўжо 25 студзеня там зноў пачнуць прымаць будучых мам. Нагадаем, напрыканцы 2020 года гэта ўстанова была перапрафіляваная пад прыём пацыентаў з COVID. Зараз там праходзіць маштабная санітарная апрацоўка вызваленых плошчаў. На дапамогу медыкам прыйшлі ваенныя з батальёна радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Мінабароны.

Вяртанне да звыклай працы

Акрамя гэтага, плануецца, што ўжо заўтра завершыцца шпіталізацыя каранавірусных пацыентаў у Гарадской гінекалагічнай бальніцы. Таксама ў афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя адзначаюць, што да планавай працы могуць вярнуцца і яшчэ дзве сталічныя клінікі. Гэта Дзіцячая інфекцыйная бальніца (датычна шпіталізацыі дарослых пацыентаў) і 1-я Гарадская клінічная бальніца.