Другі этап вакцынацыі ад каранавіруса пачаўся ў Брэсце

11 марта 2021
У Брэсце пачаўся другі этап вакцынацыі. Прышчэпку ад каранавіруса атрымаюць сацыяльныя  работнікі  і педагогі. Гэта другая партыя прэпарата, першымі ад Covid прышчапіліся медыкі. На днях у рэгіён паступіла яшчэ 6 100 доз вакцыны расійскай вытворчасці. Прышчэпкі робяць у паліклініках. Працэдура простая, а спісы работнікаў,  якія жадаюць атрымаць вакцыну, складаюць арганізацыі горада. Вакцынацыя праходзіць у два этапы. Праз 21 дзень пасля першага ўколу трэба зрабіць паўторны.

Наступнымі вакцынацыю пройдуць работнікі  сферы паслуг. Прышчэпкі астатняму насельніцтву ў Брэсцкай вобласці пачнуць рабіць у красавіку. У паліклініках ужо фарміруюць спісы па месцы жыхарства. Стаць у чаргу на вакцыну можна, патэлефанаваўшы ў кол-цэнтры ўстаноў.