Другі этап вучэнняў СНД "Кібер-Антытэрор-2016" пачаўся ў Новалукомлі

1 июня 2016

Пасля афіцыйнага адкрыцця ўдзельнікі манеўраў усклалі кветкі да падножжа абеліска воінам Вялікай Айчыннай вайны. І ўжо праз гадзіну, згодна з легендай, экстрэмісты, якія захапілі Лукомльскую ГРЭС, паспрабуюць падарваць электрастанцыю.

Некалькі дзён таму скончыўся першы этап. Ён праходзіў на тэрыторыі адразу 5 краін: Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Беларусі. Спецслужбы спынілі камп'ютарныя атакі ўмоўнага праціўніка, не дазволіўшы дэстабілізаваць працу найважнейшых прамысловых прадпрыемстваў і транспартных вузлоў.