Другі дзень новага года. Правесці выхадныя весела і з карысцю для здароўя

2 января 2021
Другі дзень новага года нарэшце парадаваў беларусаў мінусам. Хай і невялікім, але такім доўгачаканым. З захаваннем усіх мер засцярогі аматары здаровага ладу жыцця накіраваліся на каткі, лыжаролерныя трасы і гарналыжныя комплексы. У новым годзе, як і ў мінулым, з-за пандэміі ўнутраны турызм будзе галоўным трэндам выхаднога дня і водпускаў. Андрэй Казлоў сёння з раніцы адправіўся па найбольш папулярных месцах актыўнага адпачынку, каб даведацца, дзе павышаны попыт на здаровы лад жыцця (відэа).