Другая серыя з цыклу "Лёс гігантаў" увечар на "Беларусь 1"

12 февраля 2016

Артэфакты эпохі, якая зараз толькі ў памяці. Агенцтва тэленавін збірае па кавалачках мазаіку мінулага. Сёння на экранах - другая серыя з цыклу "Лёс гігантаў". Як Савецкі Саюз таемна пастаўляў за жалезную заслону "Ракеты"? Чаму "Жыгулі" назаўжды звязаныя з Мінскім гадзіннікавым заводам? І як Лаўрэнцій Цанава стаў уладальнікам самых вялікіх у свеце наручных гадзіннікаў? Мы настальгуем разам - "Утульнасць савецкай кватэры. Гадзіннікі" глядзіце сёння пасля "Панарамы".