Уступная кампанія - абітурыенты з вышэйшым балам выбіраюць ВНУ

23 июля 2021

Паступаць на розныя факультэты прыязджаюць абітурыенты з розных гарадоў. Студэнцкі білет  самым таленавітым і мэтанакіраваным. Сёлета каля чатырох соцень абітурыентаў атрымалі вышэйшы бал на ЦТ. Як атрымаць запаветную сотню адразу па некалькіх дысцыплінах - даведалася Таццяна Бажко.

Каго больш радуе вышэйшы бал на тэсціраванні - вучня альбо настаўніка, сказаць складана. У Аляксея Кішкурна са Смалявіч адразу два 100-бальныя сертыфікаты ЦТ: па хіміі і біялогіі. 

Пра тое, што хоча стаць урачом, Аляксей задумаўся пасля 9 класа. Тады і пачаў падрыхтоўку да паступлення ў медыцынскі універсітэт. Прызнаецца, яе можна назваць цікавым квестам.

Падаваць дакументы Аляксей пайшоў у першыя ж дні ўступнай кампаніі. У сваім поспеху і здольнасцях абітурыент не сумняваецца. 

Дар'я Тулейка, выпускніца Стаўбцоўскай школы-гімназіі, з настаўнікам англійскай мовы на 100-бальны вынік працавалі некалькі гадоў. Сярод наведвальнікаў гуртка дапытлівых лінгвістаў таленавітую вучаніцу педагог заўважыла адразу. 

Да выбару будучай прафесіі Дар'я падышла таксама сур'ёзна. Яна ў спісе абітурыентаў юрыдычнага факультэта БДУ. Вынікаў уступнай кампаніі чакае з нецярпеннем, каб распачаць новы этап ужо дарослага жыцця.