Сустрэча с дэлегацыяй Узбекістана прайшла ў Мінскім аблвыканкаме

9 августа 2018

У Беларусі працягваецца візіт рэгіянальных дэлегацый з розных абласцей Узбекістана. Сёння прайшла сустрэча ў Мінскім аблвыканкаме. Кіраўніцтва дзвюх абласцей абмеркавала перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Гандаль і абмен вопытам у сферах сельскай гаспадаркі і навукі павінны быць карыснымі як для беларусаў, так і для ўзбекістанцаў. Асноўныя кірункі – сумеснае развіццё перапрацоўчых прадпрыемстваў мяса і малака. Замежных партнёраў таксама цікавіць абмен кадрамі.

Рэгіянальнае супрацоўніцтва паміж абласцямі Узбекістана і Беларусі сёлета павінна выйсці на новы ўзровень. Зараз працуюць над некалькімі пагадненнямі, у тым ліку ў сферы турызму.