Нацыянальны этап Сусветных дзіцячых гульняў пераможцаў сабраў дзяцей у Раўбічах

22 мая 2022
Калі ты ўжо пераможца! І ўсё роўна, першы прыйшоў да фінішу або ўступіў прыяцелю, забіў гол або твая каманда завяршыла турнір на другім месцы. Унікальны праект - нацыянальны этап Сусветных дзіцячых гульняў пераможцаў сабраў дзяцей, якія атрымалі пакуль галоўную перамогу ў сваім жыцці. 

Яны перамаглі анкалагічнае захворванне і сёння знаходзяцца ва ўстойлівай рэмісіі, дзякуючы ўрачам, падтрымцы родных і блізкіх і ўласнай веры ў тое, што ўсё абавязкова атрымаецца. Арганізатарам унікальнага мерапрыемства, якое ў Беларусі праходзіць чацвёрты раз, стаў дабрачынны фонд "Дакрананне да жыцця". 

Дзеці гэтым разам сабраліся ў Раўбічах, каб не толькі акунуцца ў атмасферу спартыўнай рызыкі і весялосці, але і падзяліцца адно з адным апошнімі навінамі, бо яны даўно ўжо добрыя прыяцелі. Усе прызналіся - гэтай сустрэчы чакалі цэлы год.