Усе падраздзяленні сталічнай міліцыі аб'ядналіся напярэдадні

18 октября 2013

Спецназ, ДАІ, Дэпартамент аховы - пад адным сцягам. Усе падраздзяленні сталічнай міліцыі напярэдадні аб'ядналіся. Сустрэча прайшла на Плошчы Дзяржаўнага флага. Нягледзячы на тое, што з боку дзеянні праваахоўнікаў больш нагадвалі вучэнні, нагода была куды больш мірнай. Вартавыя парадку правялі гарнізонны інструктаж. Пасля страявога агляду на чале з Міністрам МУС Ігарам Шуневічам міліцыянеры прыступілі да практычнай часткі. Інспектары ДАІ прадставілі прыёмы прыпынку і затрымання ўмоўнага злачынцы, пасля чаго сілавы захоп правялі байцы АМАПа. Крыху пазней тут жа, на Плошчы Дзяржаўнага флага, пад гукі аркестра МУС чарговыя воінскія званні з рук кіраўніка ведамства атрымалі лепшыя па службе супрацоўнікі ГУУС.


Наступны такі гарнізонны інструктаж мінскай міліцыі пройдзе тут жа роўна праз месяц.