Ці ўсе прывезеныя ў Беларусь аўто з бездакорнай гісторыяй? Наша расследаванне ў праграме "Галоўны эфір"

6 сентября 2018

Прычынай для расследавання нашых журналістаў паслужыла заява ДАІ Мінскай вобласці. За месяц толькі гэтае ведамства выявіла 10 машын з падробленымі дакументамі або змененым VIN-нумарам.

Яўген Грачоў, юрыст партала WWW.ABW.BY: "Пры падазрэнні аўтамабіль будзе канфіскаваны і накіраваны на экспертызу. А вось наступствы могуць быць розныя - аж да ўзбуджэння крымінальнай справы. Калі за падробку тэхпашпарта прадугледжана пакаранне да 3 гадоў, то за падробку VIN-нумара - да 5 гадоў".

Колькі ўсяго "машын-двайнікоў" выкрадзеных ці ў вышуку знаходзіцца ў Беларусі, не бярэцца сказаць ні адзін эксперт. Што рабіць вадзіцелям, якія трапілі ў няпростую сітуацыю? Прызнанні ўладальнікаў і экспертаў у расследаванні нашых карэспандэнтаў у гэтую нядзелю ў 9 вечара ў выніковай праграме "Галоўны эфір".