Магчымасць працаўладкавання для кожнага

4 ноября 2014

Гарадскія ўлады пачалі кампанію па працаўладкаванні мінчан, якія не працуюць. Часам прымусовым. Шэсць працэнтаў жыхароў Мінска ніяк не занятыя ў эканоміцы горада. Пры гэтым попыт на рабочую сілу перавышае прапанаванне: на аднаго зарэгістраванага ў службе занятасці беспрацоўнага прыпадае больш за дзесяць вакансій. Яшчэ адно з набалелых пытанняў - ценявое працаўладкаванне. Такое нелегальнае фінансавае асяроддзе ўлады горада таксама імкнуцца цалкам ліквідаваць.


З пачатку года ў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне звярнулася каля 15 тысяч непрацаўладкаваных грамадзян. З іх працаўладкавана каля 9 тысяч чалавек. Вакансій на рынку працы для іх працаўладкавання дастаткова.