"Лямцавая рапсодыя" разгарнулася ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах

9 февраля 2022

Традыцыі шапавальства у сучасным чытанні. Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах прапануе выставу аўтарскіх вырабаў з лямцу ад двух гродзенскіх майстроў - Алены Панас і Алены Ражанкевіч. "Лямцавая рапсодыя". Экспазіцыя пад такой назвай запрашае гледачоў у свет аўтарскай моды - адзення, абутку і аксесуараў з лямцу, выкананых у тэхніцы сухога, мокрага і змяшанага валення. Асаблівасць праекта - прадэманстраваныя карціны з воўны, так званая лямцавая акварэль.

Выстава не толькі знаёміць з творчасцю сучасных мастачак, але і разбурае міфы пра лямец. Гэты цёплы матэрыял можна насіць летам, сцвярджаюць майстры, якія ў экспазіцыі прадэманстравалі летнія басаножкі і сарафаны з воўны.