Рэспубліканскі патрыятычны злёт стартаваў у Беларусі

23 июня 2021

Рэспубліканскі патрыятычны злёт, прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай, праходзіць у Беларусі. На яго адкрыцці ў сталіцы сабраліся паўсотні юнакоў і дзяўчат з усёй краіны. Гэта навучэнцы профільных класаў, пераможцы абласных конкурсаў і алімпіяд. Моладзь усклала кветкі да помнікаў героям і ўшанавала подзвіг прадзедаў. 

Да канца тыдня ўдзельнікаў злёту чакаюць конкурсы, эстафеты і інтэлектуальныя віктарыны, а таксама патрыятычныя экскурсіі па мясцінах баявой славы.