"Успамін пра Нямігу" - у Мінску праходзіць фотавыстава пад адкрытым небам

24 июля 2023

Як выглядала адна з найстарэйшых вуліц Мінска ў розныя часы, расказваюць чорна-белыя фотасведкі. Экспазіцыя "Успамін пра Нямігу" размясцілася пад адкрытым небам у дворыку Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. На рэдкіх фатаграфіях пачатку 20-га стагоддзя - Няміга з яе нізкапавярховай забудовай у стылі барока і класіцызму і драўлянымі маставымі, а таксама самы стары будынак Мінска - сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла. На фотаздымках 50-70-х гадоў нібы спынілася гарадское жыццё савецкага перыяду на "старой вуліцы".

Працэс трансфармацыі Нямігі, пачатак будаўніцтва сучасных будынкаў інстытута "Белпрампраект" і шматкватэрнага жылога дома з гандлёвым цэнтрам "На Нямізе" прадстаўлены ў выглядзе праектаў і планаў архітэктара Мусінскага. На вулічнай экспазіцыі, якая будзе працаваць да 1 кастрычніка, прапанавана хроніка будаўніцтва метро і станцыі "Няміга".