Пленэр "Сонечная цеплыня дрэва" прайшоў у Слуцку

16 августа 2023

У Слуцку прайшоў пленэр "Сонечная цеплыня дрэва". Манументальныя фігуры з дрэва вышынёй  некалькі метраў стваралі 8 народных умельцаў. Усяго за некалькі дзён прадэманстравалі  непаўторныя шэдэўры.

Хутка перад цэнтрам народнай творчасці з'явіцца новая пляцоўка для адпачынку. Яе і ўпрыгожаць фігуры народных умельцаў. Экспазіцыю дапоўняць лаўкі ручной працы. Папярэдні пленэр праходзіў у Слуцку 10 гадоў таму, а работы рамеснікаў да гэтага часу радуюць наведвальнікаў гарадскога парку.