Ваенна-патрыятычны клуб "Граніт" адкрыўся ў Мінску

27 ноября 2021
Навучыцца абараняць сябе і шанаваць сваю Бацькаўшчыну з малых гадоў. На базе воінскай часці нумар 5448 у беларускай сталіцы сёння прайшло ўрачыстае адкрыццё новага ваенна-патрыятычнага клуба для юнакоў і дзяўчат сярэдніх і старэйшых класаў. У праграме дзясяткі разнастайных заняткаў: ад фізічнай падрыхтоўкі і рукапашнага бою да ўрокаў па стральбе. Маладыя людзі будуць спасцігаць не толькі асновы ваеннай падрыхтоўкі і самаабароны, але і вывучаць этыку.