Чырвоны Крыж дапамагае медыкам у барацьбе з COVID-19

26 октября 2021

Чырвоны Крыж дапамагае паліклінікам ва ўмовах пандэміі. Валанцёры вымяраюць тэмпературу наведвальнікаў на ўваходзе і працуюць у кол-цэнтрах. Яны телефануюць кантактам першага ўзроўню, высвятляючы самаадчуванне тых, хто ў ізаляцыі. Гэтыя звесткі затым перадаюць участковым урачам. Таксама работнікі Чырвонага Крыжа дастаўляюць пажылым людзям рэцэпты на лекі праз паштовую скрыню. На аднаго валанцёра прыпадае ад 5 да 7 адрасоў. Такая праца ажыццяўляецца па запыце паліклінік.

Каб стаць валанцёрам, трэба запоўніць анкету на сайце Беларускага Чырвонага Крыжа альбо патэлефанаваць у арганізацыю, заявіўшы пра сваё жаданне далучыцца да каманды добрых спраў.