На пасяджэнні Міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі гаварылі аб перспектыўных праектах

21 марта 2019

Аб перспектыўных праектах і  ўзаемным прыбытку гаварылі сёння і ў Тбілісі  падчас пятага пасяджэння  Міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі. Абарот у гандлі паслугамі паміж краінамі  павялічыўся амаль на 50%.  Экспарт склаў больш як 20 мільёнаў долараў.  Амаль палову дабавіла і сфера турызму.  Што датычыцца тавараабароту, Беларусь пастаўляе ў Грузію  каля 360 таварных пазіцый: малочныя прадукты, лекі, мэблю, сельгастэхніку.  І гэта далёка не мяжа гандлёвых магчымасцяў, ёсць перашкоды, і іх трэба ліквідаваць за  самыя кароткія тэрміны.

Міхаіл Русы, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Вельмі цяжкая лагістыка, таму тры кірункі. Тое, што датычыцца паветранага транспарту, чыгуначнага і рачнога. Да 2020 года мы па водным транспарце павінны знайсці рашэнне. Чыгунка і аўтамабільны транспарт літаральна да канца года".

Падчас пасяджэння  Міжурадавай камісіі абмеркавалі 12 пытанняў - ад прамысловай кааперацыі і супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай сферы  да кантактаў у галіне навукі, культуры і спорту.