Вадасвятны малебен у 10-й бальніцы Мінска адслужыў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін

19 января 2023

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін адслужыў вадасвятны малебен ў 10-й гарадской клінічнай бальніцы. У светлае свята Вадохрышча Патрыяршы экзарх усяе Беларусі ўзнёс малітву аб аздараўленні хворых, умацаванні іх фізічных і духоўных сіл, аб дапамозе іх сваякам. Ён таксама асвяціў ваду, якой работнікі клінікі акропяць памяшканні бальніцы.

Менавіта ў адрас работнікаў медустаноў асаблівыя словы прагучалі ад уладыкі. Мітрапаліт уручыў медыкам узнагароды Беларускай праваслаўнай царквы. Ганаровыя медалі і граматы атрымалі 13 чалавек: ўрачы і мядсёстры, якія штодня змагаюцца за жыццё і здароўе пацыентаў.

Пасля завяршэння набажэнства мітрапаліт Веніямін расказаў прысутным аб гісторыі свята, а таксама акрапіў святой вадой аддзяленні бальніцы. Вадасвятны малебен у медустанове стаў ужо добрай традыцыяй на Вадохрышча і праводзіцца трэці год запар.