Ваднатранспартнае злучэнне Чорнага і Балтыйскага мораў будзе адноўлена

1 июля 2014
Рэалізацыя праекта праходзіць у рамках трансгранічнага супрацоўніцтва Беларусі, Польшчы і Украіны. Пра гэта паведамілі напярэдадні прафесійнага свята работнікаў воднага транспарту прадстаўнікі профільнага міністэрства. Таксама было адзначана, што круізны цеплаход, які будуюць у Пінску, гатовы на 80%. І ўжо ў наступным годзе яго плануюць выкарыстоўваць па маршруце Брэст - Гомель - Кіеў. Акрамя гэтага, будзе распрацаваная турыстычная праграма па Палескім рэгіёне Беларусі.

Мікалай Кацецкі, генеральны дырэктар РУЭСП Днепрабугводшлях: Прадугледжваецца, што там будуць размяшчацца камфартабельныя каюты, будзе арганізаванае і харчаванне, і забавы - салярый, гідрацыкл. Г.зн. павінна быць створана адпаведная турыстычная інфраструктура.


У сістэме воднага транспарту Беларусі працуюць каля 2,5 тысячы чалавек. Суднаходства ажыццяўляецца на 2 тысячы кіламетраў водных шляхоў. У галіне займаюцца будаўніцтвам водных суднаў і гідраэлектрастанцый. Але асноўная дзейнасць і перавага воднага транспарту - грузаперавозкі. З мінулага года пачалася перавозка буйнагабарытных грузаў для будаўніцтва АЭС у Беларусі і рэканструкцыі Мазырскага НПЗ.