Ва ўсім свеце сёння адзначаецца Дзень абдымкаў

21 января 2014
Згодна з традыцыяй, па-сяброўску прытуліцца можна нават да незнаёмага чалавека. Падчас абдымкаў людзі абменьваюцца душэўным цяплом. Ідэя такога цеснага свята з'явілася ў студэнтаў у 1986 годзе. Псіхолагі ж падлічылі, што для таго, каб адчуваць сябе шчаслівым, чалавеку неабходна як мінімум восем абдымкаў на дзень - яны дораць пачуццё бяспекі, камфорту і радасці.