Мужчынскі спрынт сёння на чэмпіянаце свету па біятлоне

15 Лютага 2020
Сёння сочым за нашымі біятланістамі. Мужчынскі спрынт чэмпіянату свету ў італьянскім Антхольцы. Першым з беларусаў на лыжню пойдзе Мікіта Лабастаў. Далей на дыстанцыю 10 кіламетраў адправяцца Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў і Антон Смольскі. Прамая трансляцыя пачнецца на "Беларусь 2"  у 16:35.