Падчас ДТЗ у Мінску перакулілася аўто

24 сентября 2021

Нецвярозы вадзіцель перакуліўся на каршэрынгавым аўто ў Мінску. ДТЗ здарылася ноччу на вуліцы Пляханава. 30-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем, урэзаўся ў раздзяляльную агароджу, пасля чаго машына перакулілася на дах. Пацярпела пасажырка "шэўрале". Яна з траўмамі дастаўленая ў бальніцу. Па факце аварыі праводзіцца праверка. Вядома, што ў крыві вадзіцеля арэнднага аўто было 1,5 праміле алкаголю.

Фура ўрэзалася ў слуп

Высвятляюцца акалічнасці яшчэ аднаго дарожна-транспартнага здарэння ў Мінску. На вуліцы Дзянісаўскай фура снесла слуп. 31-гадовы вадзіцель "сканіі" рухаўся з боку вуліцы Ванеева у напрамку Маякоўскага, не ўлічыў умовы надвор'я і стан дарожнага пакрыцця - не справіўся з кіраваннем і ўчыніў наезд на асвятляльную мачту. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.