Падчас акцыі "Нашы дзеці" Маладзечанскую санаторную школу-інтэрнат наведалі прадстаўнікі МНС, а ў Вілейцы прымалі гасцей з Міністэрства культуры

23 декабря 2021

Свята сёння завітала і ў Маладзечанскую санаторную школу-інтэрнат. Там разгарнулася выстава пажарнай тэхнікі і сапраўдны горад бяспекі. Установу наведалі прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Ратавальнікі разам з выхаванцамі (а іх больш за 150) у гульнявой форме адпрацавалі алгарытмы паводзін у розных няштатных сітуацыях. Сертыфікат на новую гульнявую пляцоўку дапаможа дзецям засвоіць "азбуку бяспекі". Хутка арганізуюць і экскурсію ў адукацыйны цэнтр МНС у сталіцы. 

У Вілейцы сёння прымалі гасцей з Міністэрства культуры. Эстафету дабрачыннага марафону падхапіла спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат. Там выхоўваюцца дзеці з цяжкімі парушэннямі маўлення. Дапамагаць у вучобе зараз ім будзе новы камп'ютар.