Дзень ракетных войскаў і артылерыі адзначаюць у Беларусі

19 ноября 2021
Дзень ракетных войскаў і артылерыі  сёння адзначаюць у Беларусі. Гэтыя падраздзяленні - неад'емная частка арміі і асноўны сродак агнявога паражэння ў баі. Нашы байцы прымаюць удзел у Армейскіх міжнародных гульнях, і іх прафесіяналізм ацэньваюць на выдатна. У сувязі з неспакойным становішчам, якое складваецца вакол паветраных меж Беларусі, вялікае значэнне мае абарона мяжы ракетнымі войскамі і артылерыі. Яны выконваюць важныя задачы па ахове паветраных меж і мірнага неба над нашай краінай.