У Палацы Незалежнасці правялі экскурсію для ўдзельнікаў конкурсу піяністаў "Мінск-2021"

8 декабря 2021

Творчая міжнародная дэлегацыя - удзельнікі і члены журы  конкурсу піяністаў "Мінск-2021", які праходзіць  гэтымі днямі ў беларускай сталіцы - сёння сталі гасцямі Палаца Незалежнасці.  

Студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, прадстаўнікі музычных ВНУ і кансерваторый Расіі, Казахстана, Узбекістана і Малдовы, а таксама работнікі Вялікага тэатра Беларусі. Многія ўпершыню пераступілі парог сімвала беларускай дзяржаўнасці. Тут  усё створана рукамі беларусаў: будаўнікоў, мастакоў і дызайнераў. Экскурсію па Палацы  правяла прэс-сакратар Прэзідэнта  Наталля Эйсмант (відэа).