У Палацы Незалежнасці пабывалі актывісты БРСМ і піянерыі, ветэраны камсамола і фіналісткі "Міс Беларусь"

24 октября 2023

Першыя дзесяць! У Палаца Незалежнасці сёння юбілей. За дзесяцігоддзе ў яго сценах адбылося шмат значных палітычных, эканамічных і культурных падзей сусветнага маштабу: візіты замежных лідараў, шматгадзінныя перамовы - палац станавіўся пляцоўкай для дасягнення стабільнасці і міру ў нашым рэгіёне. Шмат мерапрыемстваў было і з удзелам таленавітай моладзі Беларусі. Чаго толькі вартая такая прыгожая традыцыя, як навагодні баль!

А яшчэ паглядзець на самы статусны будынак краіны можа кожны, хто жадае. Трэба толькі запісацца на экскурсію. Праўда, чарга ўжо вялізная.

За 10 гадоў палац дасягнуў сваіх рэкордаў. Вось толькі некалькі з іх.

Самыя працяглыя перамовы доўжыліся 16 гадзін. "Нармандская чацвёрка" ў 2015 годзе дамовілася аб спыненні агню ва Украіне.

Не менш чым два дзясяткі лідараў дзяржаў ішлі па чырвонай дарожцы палаца.

Толькі за мінулы год сімвал беларускай дзяржаўнасці і суверэнітэту наведалі амаль 7 тыс. чалавек.

Ёсць і асабісты рэкорд журналіста пула Веранікі Буты - 7 км або каля 10 тысяч крокаў за час здымак эксклюзіўных кадраў "Галоўнага эфіру" (ён даступны на YouTube-канале АТН).

І сімвалічна, што ў такі знакавы дзень менавіта ў Палацы Незалежнасці адбылася "Сустрэча пакаленняў". На адкрытую размову з Прэзідэнтам былі запрошаны піянеры, актыў БРСМ, ветэраны камсамола і проста прыгажуні - фіналісткі конкурсу "Міс Беларусь". Гаворачы пра самы масавы дзіцячы рух, у памяці ўсплываюць толькі лепшыя ўспаміны. Адзінае, зараз гальштук на піянерах ужо не чырвоны, а чырвона-зялёны, у колер дзяржаўнага флага. Знакавая дата наперадзе чакае і камсамол - 105-годдзе.

І гэта асацыіруецца са шчырай верай у высокія ідэалы і эпохай студатрадаўскай рамантыкі. Беларусь дагэтуль беражліва захоўвае традыцыі, якія дасталіся нам у спадчыну. Размова прадстаўнікоў розных пакаленняў з кіраўніком дзяржавы атрымалася вельмі пазітыўнай. Ніякіх абмежаванняў у плане пытанняў і прапаноў.

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра камсамольскі перыяд свайго жыцця, адказаў бацькам-скептыкам гэтага руху і, вядома, шмат цікавай інфармацыі прагучала пра тое, як будавалі Палац нашай незалежнасці. Рэпартаж Ілоны Красуцкай. Падрабязнасці ў відэа.