У Палацы Незалежнасці абмеркавалі неабходнасць узнаўлення сістэмы ваенных пракуратур - якое рашэнне прынята

2 ноября 2023

Пытанне мэтазгоднасці ўзнаўлення ў Беларусі сістэмы ваенных пракуратур абмеркавалі сёння ў Палацы Незалежнасці. Перш чым прыняць нейкае важнае рашэнне, Аляксандр Лукашэнка заўсёды раіцца з профільнымі спецыялістамі. Да кожнай прапановы падыходзяць з розных пунктаў погляду. І сённяшняе пытанне - не выключэнне. Абмеркавалі ўсе за і супраць. У цэлым - павышаць нагляд за захаваннем законнасці ў войсках і сілавых структурах, удасканальваць падыходы да арганізацыі гэтай працы - на гэта наш Прэзідэнт звяртаў увагу неаднаразова. Кіраўнік дзяржавы бачыць галоўную ролю Генеральнай пракуратуры ў гэтым кірунку. Дарэчы, ведамства і з'яўляецца ініцыятарам стварэння цэлай сістэмы ваенных пракуратур у краіне. Ілона Красуцкая раскажа, якое рашэнне было прынята ў выніку (падрабязнасці ў відэа).