У Палацы дзяцей і моладзі для выхаванцаў падрыхтавалі дзясяткі заняткаў

25 марта 2024

У школьнікаў пачаліся вясновыя канікулы. Каб юнакі і дзяўчаты не сумавалі, у сталічных цэнтрах дадатковай адукацыі па ўсёй сталіцы працуюць творчыя аб'яднанні. Толькі ў Палацы дзяцей і моладзі для выхаванцаў падрыхтавалі дзясяткі заняткаў. Адны працягваюць займацца звыклымі кірункамі, напрыклад, танцамі і рукадзеллем. Для іншых яркія канікулы забяспечваюць аніматары - праводзяць тэматычныя вечарыны і майстар-класы.

На працягу тыдня пройдуць чэленджы, фестывалі, экскурсіі і творчыя сустрэчы. Усяго ў сталіцы ў школьных лагерах адпачнуць больш за 12 тысяч дзяцей.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя