Раптоўная праверка дзяжурных сіл па проціпаветранай абароне пачалася ў злучэннях і воінскіх часцях ВПС і войскаў СПА

16 декабря 2023

У злучэннях і воінскіх часцях ВПС і войскаў СПА пачалася раптоўная праверка дзяжурных сіл па проціпаветранай абароне.

Падраздзяленні зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў накіраваліся ў прызначаныя раёны і прыступілі да выканання баявых задач. Задзейнічаны зенітныя ракетныя комплексы С-300, С-400, а таксама малавысотныя радыёлакацыённыя комплексы "Раса-РБ".

Падчас праверак асабістаму саставу трэба выканаць задачы па выяўленні і ўмоўным знішчэнні кантрольных цэляў. Мерапрыемствы праходзяць па плане камандуючага ВПС і войскамі СПА.