15 гадоў страшнаму цунамі ў Індыйскім акіяне

26 декабря 2019
Сёння свет успамінае трагедыю 15-гадовай даўнасці. Смяротнае цунамі, што накрыла Паўднёва-Усходнюю Азію, забрала жыцці 230 тысяч чалавек. Раніцай пасля Раства ў 2004 годзе каля вострава Суматра адбылося землетрасенне магнітудай 9,1. Гэта выклікала цунамі з хвалямі вышынёй 17 з паловай метраў. Пацярпелі ўзбярэжныя раёны Інданезіі, Шры-Ланкі, Індыі, Тайланда і яшчэ дзевяці краін.