Уладзімір Макей і Міхаіл Мясніковіч пакінулі запісы ў кнізе спачуванняў у сувязі з трагедыяй у Кемераве

29 марта 2018

Сёння ў пасольстве Расіі ў Беларусі старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пакінулі запісы ў кнізе спачуванняў у сувязі з трагедыяй у Кемераве. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў страшныя наступствы гэтага гора і выказаў падтрымку расійскаму народу і блізкім загінуўшых.