Уладзімір Андрэйчанка: Раўнапраўныя саюзніцкія адносіны аднолькава выгадныя Беларусі і Расіі

7 июля 2020
Раўнапраўныя саюзніцкія адносіны аднолькава выгадныя Беларусі і Расіі - такое меркаванне сёння выказаў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на 58-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Пасяджэнне прайшло ў анлайн-рэжыме. Гаварылі аб агульных каштоўнасцях, аб парытэце ва ўсіх базавых сферах жыцця дзяржавы і грамадства як галоўных складніках рэальнага ўмацавання суверэнітэту, нарошчвання эканамічнага патэнцыялу і захавання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці народаў.

Андрэй Савіных, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Інтэграцыйныя пытанні ляжаць у аснове парламенцкага сходу. Нам неабходна выпрацоўваць агульны погляд на тое, якім мы жадаем бачыць сумесную будучыню, на якіх прынцыпах павінна будавацца наша ўзаемадзеянне, якім чынам мы жадаем забяспечыць паляпшэнне жыцця нашых грамадзян. Гэта прадметная размова, але я спадзяюся, што яна актывізуецца пасля правядзення гэтай сесіі".

Абмеркавалі і неабходнасць найскарэйшага адкрыцця меж - гэта дазволіць аднавіць нармальны рэжым працы эканомікі, адаптаваць яе да новых выклікаў і павысіць канкурэнтаздольнасць. Сёння гэта адзін з прынцыповых кірункаў працы камісій Парламенцкага сходу.