Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава святкуе 110-годдзе

13 мая 2021

Служэнню навуцы і людзям прысвечаны гады працы Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адной з найстарэйшых ВНУ краіны летась споўнілася 110 гадоў, але з-за пандэміі вялікае свята перанеслі на больш спрыяльны перыяд. Цяперашні тыдзень напоўнены святочнымі мерапрыемствамі: спартыўныя спаборніцтвы, сустрэчы за круглым сталом і выставы. І, вядома, словы падзякі выкладчыкам ад студэнтаў і выпускнікоў. Аб традыцыях і сучасных падыходах - Марына Раманоўская.

У медыяцэнтры ўніверсітэта працуюць з колаў. Запіс інтэрв'ю, мантаж праграм, запаўненне стужкі ў сацсетках. ВДУ імя Машэрава адзначае юбілей! Для студэнтаў і педагогаў гэта больш, чым інфармацыйная нагода - частка жыцця вялізнай каманды.

У распараджэнні студэнтаў камп'ютарныя класы, навукова-даследчыя лабараторыі, сучасныя спартыўныя і творчыя пляцоўкі. Адна з найстарэйшых ВНУ Беларусі маладая душой. І гэта дапамагае так філігранна спалучаць традыцыі з інавацыямі.

Ва ўніверсітэце вучацца студэнты з трох дзясяткаў краін

Расія, Кітай, Аўстрыя. У ВДУ імя Машэрава вучацца студэнты з трох дзясяткаў краін. Найбольш запатрабаваныя адукацыйныя праграмы ў галіне філалогіі, юрыспрудэнцыі, творчасці. Многія выпускнікі працягваюць навучанне ў магістратуры і аспірантуры.

У Віцебскай ВНУ дапамагаюць раскрыцца лідарам. Другакурсніца Яна Кушчына - дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу. Таленавітая і амбіцыйная студэнтка сумяшчае вучобу з творчасцю, удзельнічае ў моладзевых праектах. Стваральныя ідэі тут падтрымліваюць.

Адкрыты дыялог ва ўніверсітэце

Як падрыхтаваць высакакласнага спецыяліста і выхаваць патрыёта? Які ён - студэнт і сапраўдны лідар? Адказы сёння разам на дыялогавай пляцоўцы шукалі студэнты, педагогі і госці ўрачыстасці. Атрымаўся сапраўдны дыялог пакаленняў.

Уладзімір Пракапцоў аб віцебскім мастацка-графічным факультэце ўспамінае з асаблівым трапятаннем, бо тут праходзіла юнацтва. Да свята ва ўніверсітэце адкрылася выстава вядомага выпускніка.

Пасяджэнне школы лідараў, агульнаўніверсітэцкая спартакіяда, велапрагулка з рэктарам, урачыстыя сустрэчы і канцэрты. Падзеямі напоўнены ўвесь тыдзень. Самыя актыўныя і таленавітыя ўдастоены ўзнагарод.

Прыгожы падарунак зрабіла ВНУ і прырода - у батанічным садзе ўніверсітэта зацвіла сакура.