Віцебская вобласць далучылася да патрыятычнага праекта "Памяць сэрца"

21 декабря 2020

Віцебская вобласць далучылася да рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Памяць сэрца". Моладзевая ініцыятыва накіраваная на захаванне гістарычнай памяці аб подзвігах нашых дзядоў у гады Вялікай Айчыннай. Сёння ўдзельнікі праекта сабраліся ў вёсцы Шапуры. Тут адкрыўся абноўлены мемарыяльны комплекс. У братэрскай магіле больш як 17 тысяч савецкіх воінаў, якія загінулі ў 43-м - 44-м гадах. Падчас рэканструкцыі абнавілі тратуарную плітку, умацавалі мемарыяльную сцяну і п'едэстал для ўскладання кветак. Пашырэла і тэрыторыя комплексу. Дарэчы, грошы атрымалася зарабіць падчас суботнікаў.

У паўночным рэгіёне краіны - каля паўтары тысячы памятных месцаў пор Вялікай Айчыннай


Штогод, падчас вахты памяці атрымоўваецца ўстанавіць прозвішчы загінуўшых байцоў, якія пасля наносяць на мемарыяльныя пліты.