Аляксандр Лукашэнка наведвае РНПЦ "Маці і дзіця"

31 декабря 2021

Прэзідэнт у гэтыя хвіліны наведвае РНПЦ "Маці і дзіця". У цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы - арганізацыя перынатальнай дапамогі. Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца  з новым корпусам навукова-практычнага цэнтра, дзе выходжваюць малых з рэкордна нізкай масай цела. У Беларусі больш за 20 гадоў працуе рознаўзроўневая сістэма аховы здароўя маці і дзіцяці. Кіраўнік дзяржавы даручыў у першым паўгоддзі 2022-га стварыць у Беларусі банк даных ЭКА. Усе падрабязнасці ў нашым наступным выпуску.