Віцебская вобласць прымае ўдзельнікаў велапрабегу моладзі Саюзнай дзяржавы

23 сентября 2016

Стартавала акцыя ў Смаленску, а апошнім пунктам стане Глыбокае. Усяго ж маршрут складае каля 900 кіламетраў. У Оршы веласіпедысты сустрэліся са студэнтамі беларускіх і расійскіх ВНУ, якіх аб'яднаў моладзевы турзлёт на беразе Дняпра.

На сустрэчы ў Оршы ўдзельнікі акцыі абмеркавалі пытанні міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва. У адкрытым дыялогу ўдзельнічалі і прадстаўнікі Міністэрства адукацыі нашай краіны, кіраўніцтва вобласці, а таксама дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.