Віцебск ужо жыве ў рытме "Славянскага базара"

11 июля 2023

Віцебск у гэтыя дні акунуўся ў яркія фестывальныя фарбы ўсімі любімага "Славянскага базара". Зараз актыўна праходзіць акрэдытацыя артыстаў, удзельнікаў і журналістаў. Сёння адбылася жараб'ёўка для канкурсантаў дзіцячага музычнага конкурсу.

Наша Сафія Рустамава ў першы конкурсны дзень выйдзе на сцэну пад нумарам адзін, у другі дзень - пад нумарам тры. З самага сэрца Віцебска перадае Марына Раманоўская (падрабязнасці ў відэа).