Віцебск адзначае 78-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

26 июня 2022
Акупацыя абласнога цэнтра доўжылася амаль 3 гады: з 11 ліпеня 1941 па 26 чэрвеня 1944. Калі ў горад увайшла Савецкая армія, ён ляжаў у руінах. Сустракалі вызваліцеляў 118 жыхароў - столькі чалавек заставалася ў Віцебску са 180 тысяч тых, хто жыў тут да вайны. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання.  Да Вечнага агню, які гарыць на галоўнай плошчы - плошчы Перамогі, ляглі вянкі і кветкі. Сёння Віцебск - гэта прыгожы і сучасны горад, прамысловы цэнтр, сталіца культурнага жыцця краіны і горад моладзі.