Вітамінная прадукцыя ад Прэзідэнта адправілася ў Мінскі дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў

7 сентября 2018

Багаты ўраджай кавуноў сабралі на тыдні і на прысядзібным участку Кіраўніка дзяржавы. Нягледзячы на высокую пасаду і напружаны графік, Аляксандр Лукашэнка пастаянна працуе на зямлі. Вырошчваюць сакавітыя плады на падворку Прэзідэнта ўжо не першы год.

Па добрай традыцыі Кіраўнік беларускай дзяржавы дзеліцца вырашчанай агароднінай і садавіной з тымі, хто абдзелены ўвагай і клопатам. Вітамінная прадукцыя сёння адправілася ў Мінскі дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў. Малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай разам з аднакласнікамі і старшакласнікамі з Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы, якая шэфствуе над домам-інтэрнатам, прывез каля 5 тон кавуноў. Хлопцы дапамаглі разгрузіць карысны ўраджай, каб адразу можна было паспрабаваць, якія выраслі кавуны сёлета.

Прыемна атрымліваць падарункі, а такія апетытныя - удвая. Па сваіх смакавых якасцях беларускія кавуны не саступаюць, а часам і перасягаюць паўднёвыя. Гісторыя сяброўства вучняў школы з жыхарамі дома-інтэрната налічвае ўжо шмат гадоў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы тут частыя госці. Не пакідаюць пажылых людзей без увагі. Падапечныя інтэрната ў найбліжэйшы час змогуць паспрабаваць і стравы з бульбы новага ўраджаю - старшакласнікі прывезлі каля тоны другога хлеба сорта "маніфест" - яго вырошчваюць на падворку Прэзідэнта ў Астрашыцкім гарадку. Сёння школьнікі наведалі насельнікаў міні-фермы, якая па іх ініцыятыве з'явілася тут яшчэ ў маі. Куры-нясушкі, певень, трусы прыжыліся. Дарэчы, у трусоў ужо з'явілася патомства. Гадаванцаў аддалі ў надзейныя рукі - яны будуць радаваць дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Вось такі марафон добрых спраў.