Відэа ў Instagram стануць даўжэйшыя

30 марта 2016

Працягласць ролікаў павялічыцца з 15 секунд да хвіліны. Запуск новаўвядзення пачаўся 28 сакавіка, і ў найбліжэйшыя месяцы функцыя будзе даступная ўсім карыстальнікам папулярнага сэрвісу. Як паведамляецца ў блогу Instagram, за апошнія паўгода працягласць часу, праведзенага карыстальнікамі за праглядам відэа, павялічылася больш чым на 40%.