Новы раўнд перамоў па Сірыі стартаваў у Жэневе

22 марта 2016
Спецпасланец генсакратара ААН Стафан дэ Містура ўжо правёў сустрэчу з сірыйскім пастаянным прадстаўніком пры ААН Башарам Джафары. Бакі абмеркавалі не толькі варыянты ўрэгулявання крызісу ў арабскай рэспубліцы, але і абмяняліся меркаваннямі адносна спосабаў вядзення барацьбы з тэрарызмам. Джафары звярнуўся да міжнароднай супольнасці з заклікам не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Сірыі