Ветэраны праводзяць урокі гісторыі і геаграфіі для мінскіх школьнікаў

23 сентября 2021
"Не перапыніцца сувязь пакаленняў!"  Урокі гісторыі і геаграфіі ў новым фармаце праходзяць у сталічных школах. Настаўнікамі на іх выступаюць ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, а таксама ветэраны спорту і працы. Такі ўрок прайшоў сёння ў мінскай сярэдняй школе № 1. Падчас дыялогу вучні старэйшых класаў шмат даведаліся пра падзеі і ваенныя дзеянні  ў Афганістане, Сірыі і В'етнаме. Пачулі аб подзвігах і мужнасці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Такія патрыятычныя ўрокі ветэраны працы, спорту і баявых дзеянняў праводзяць у сталічных школах рэгулярна.