Ветэран Вялікай Айчыннай Мікалай Мазанік падчас вайны прайшоў шлях ад Масквы да Кёнігсберга

2 июля 2013

У гэтыя дні ва ўсіх сваіх праектах АТН асаблівую ўвагу надае ветэранам


І сёння раскажам пра чалавека, які падчас вайны прайшоў шлях ад Масквы да Кёнігсберга. Паэт, фатограф і музыкант. Ветэран Вялікай Айчыннай Мікалай Мазанік і ў свае 91 памятае ўсё да драбнюткіх дэталяў: не толькі гісторыі аб баях, але і даты. Фатаграфіі з яго асабістага архіва захоўваюцца ў беларускіх музеях.


Вайна і мір у біяграфіі чалавека, якому мы ўдзячныя за Перамогу, у рэпартажы Ксеніі Рабчынскай. Столькі памылак Мікалай Мазанік дапусціў толькі адзін раз у жыцці - менавіта тады, за школьнай партай. Больш яму проста не было дазволена. Калі пачалася вайна, ён ужо быў лейтэнантам, адказваў не толькі за сябе, але і за сваіх салдат.


Яна заспела яго на мяжы, а скончыў ён яе ў Кёнігсбергу. Потым вярнуўся ў Мінск і разам са сваім узводам быў аддадзены ў падначаленне кінааператару: яго салдаты сталі галоўнымі героямі вось гэтай відэахронікі - з Дома ўрада яны здымалі фашысцкую свастыку. Зараз ужо палкоўнік Мікалай Мазанік расказвае, што менавіта ў той момант у галаве самі сабой нарадзіліся радкі верша.


Яе апявалі на фронце не толькі ў вершах, але і ў песнях. Мікалай Мазанік навучыўся іграць на баяне яшчэ ў 7 гадоў і з тых часоў з ім не расставаўся.


Заўтра, праўда, - усміхаецца Мікалай Аляксандравіч, - на парад без баяна пайду. І тут жа, чарговы раз папрасіўшы прабачэння, ідзе да тэлефона: ён у гэтыя дні ў кватэры ветэрана звоніць практычна пастаянна. А яшчэ праз некалькі хвілін раздаецца ўжо званок у дзверы. З віншаваннямі прыйшлі прадстаўнікі адміністрацыі Ленінскага раёна.


У тым, што Мікалай Аляксандравіч сваё абяцанне выканае, сумненняў няма. І свой сакрэт даўгалецця (а сёлета яму споўніўся 91 год) нікому не раскрывае.