Вясновыя букеты атрымалі сёння жанчыны-вадзіцелі

7 марта 2017

Супрацоўнікі ДАІ спачатку правяралі, зразумела, дакументы, а пасля – духмяныя цюльпаны, дыск з правіламі дарожнага транспартнага руху і асабістае віншаванне ад музычнай групы. Для многіх аўтаўладальніц гэта быў хвалюючы момант – некаторых сёння для праверкі дакументаў прыпынілі ўпершыню.

Такія святочныя акцыі ад супрацоўнікаў ДАІ сталі ўжо добрай традыцыяй. Напярэдадні 8 Сакавіка інспектары жадаюць павіншаваць як мага больш аўтаўладальніц. І адзначаюць, што жанчыны за рулём больш уважлівыя і акуратныя.