Вернісаж навагодніх упрыгажэнняў адкрыўся ў Доме-музеі І з'езду РСДРП

13 декабря 2016

Ёлачныя цацкі з усіх кантынентаў у Мінску. Вернісаж навагодніх упрыгажэнняў адкрыўся ў Доме-музеі РСДРП і аб'яднаў сотні мініяцюрных шэдэўраў з розных краін свету. Напрыклад, у экспазіцыю ўвайшлі цацкі ад індзейцаў далёкай Амазонкі, зробленыя з раслін дажджавога лесу Перу, індыйскія з пацерак і кітайскія з паперы. На стэлажы і рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса - дакладная копія цацкі, падоранай Папу Рымскаму Іаану Паўлу ІІ. Усе экспанаты з прыватнай калекцыі. А яе жамчужына - самае буйное шкляное ўпрыгажэнне на выставе - шар з Венскага балю.

Асобна дэманструюцца ўпрыгажэнні нацыянальнай вытворчасці з саломкі і шкляныя шары, распісаныя ў Беларусі. Калекцыянер марыць адкрыць уласны музей навагодніх цацак. Толькі за мінулы сезон яго ўнікальны збор паглядзелі больш чым 30 тысяч чалавек.