Вектар беларускай палітыкі, трэнды ў эканоміцы і жыцці грамадства - усё гэта краіна пачуе 31 сакавіка ў штогадовым Пасланні Прэзідэнта да народа і парламента

29 марта 2023

У гэтую пятніцу, 31 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і парламента. Традыцыйна падзея выклікае жывую цікавасць у экспертнай супольнасці. Якія тэмы ўзніме Аляксандр Лукашэнка? Вектар беларускай палітыкі, трэнды ў эканоміцы і жыцці грамадства - усё гэта краіна пачуе ўжо ў пятніцу.