Вядучая ВНУ краіны запусціла акцыю "Год народнага адзінства".

1 апреля 2021

Захаванне рэлігійных аб'ектаў, рэстаўрацыя культавых будынкаў Беларусі і развіццё паломніцкага турызму

Гэтыя пытанні сёння абмеркавалі студэнты і выкладчыкі БДУ.

Месцам сустрэчы ўдзельнікаў "Дыялогу культур і рэлігій" сімвалічна стаў храм у гонар іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць". Вядучая ВНУ краіны запусціла акцыю "Год народнага адзінства". На працягу месяца студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта наведвалі святыні  розных канфесій у Мінску, знаёміліся з асаблівасцямі іх традыцый. І сёння для ўдзельнікаў таксама падрыхтавалі экскурсію па тэрыторыі храма. 
Праект БДУ "Год народнага адзінства" таксама прадугледжвае цыкл патрыятычных мерапрыемстваў, у тым ліку спартыўныя турніры і лекцыі  аб лёсах студэнтаў і выкладчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.